Цели и задачи
Мэты і задачы работы школы
МЭТА:
Забеспячэнне якасці адукацыі праз удасканаленне адукацыйнага і выхаваўчага працэсу для фарміравання асобы школьніка з маральнымі каштоўнаснымі арыентацыямі на аснове прынятых у грамадстве правілаў паводзін у інтарэсах чалавека і дзяржавы, які імкнецца да неперарыўнай адукацыі і прафесійнага самавызначэння.
ЗАДАЧЫ:
Задавальненне патрэб навучэнцаў i iх законных прадстаўнікоў у якаснай адукацыі праз прыцягненне да прадуктыўнай вучэбна-пазнавальнай і сацыяльна значнай дзейнасці, выкарыстанне рэзерваў самастойнай працы пры праблемным, даследчым і праектным навучанні, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі і самавызначэння на падставе сваіх магчымасцяў, здольнасцяў і інтарэсаў.
Павышэнне эфектыўнасці выхаваўчай работы школы па фарміраванні ў навучэнцаў павагі да сваей Айчыны, народа, мовы, беларускай культуры, традыцый і звычаяў; а таксама забеспячэнне паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў у дынамічных умовах цыфравога грамадства.
Развіццё прафесійна-асобасных кампетэнцый педагогаў праз стымуляванне творчай актыўнасці педагагічнага калектыву і ўдасканаленне сістэмы метадычнага суправаджэння.
Удасканаленне матэрыяльнай базы ўстановы адукацыі праз стварэнне ўмоў для ўкаранення прадуктыўных тэхналогій навучання і выхавання.
Забеспячэнне здароўезберажэння вучняў і супрацоўнікаў школы праз арганізацыю бяспечных умоў у школе, якаснае псіхолага-педагагічнае суправаджэнне і рэалізацыю міжведамственнага праекту “Школа тэрыторыя здароўя”.