#Ластаўка Палесся! #75-годдзе з дня нараджэння

22.11.2023

Не воблака, а проста аблачынка

Загадкава плыве над галавой.

Смяюся я: вясёлая дзяўчынка,

Як матылёк, ляцiць над кладкай той…

Як добра ёй журыцца беспрычынна!

Да твару ёй i лета, i зiма…

ўсмiхнуся я: яшчэ бяжыць дзяўчынка

Па кладцы той, якой даўно няма.

 Я.Янішчыц

“Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры выдатную паэтку Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Яна пакінула за сваё нядоўгае жыццё вялікую паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся. Постаць Яўгеніі Янішчыц – з шэрагаў знакавых асоб Беларусі.

75-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц было адзначана і ў нашай школе. Так, вучні 8,9,10 і 11 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі наведалі Літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча Пінскага раёна.

Актыў кабінета беларускай мовы і літаратуры пад кіраўніцтвам настаўніка па арганізацыі і выкананню работы па навучанню ў кабінеце  беларускай мовы і літаратуры арганізаваў выставу “Нашы юбіляры”, дзе вучні 5 класа дэкламавалі вядомыя вершы Я.Янішчыц  “Мова”, “Ты пакліч мяне пазаві” і іншыя. А для вучняў 9, 10 і 11 класаў быў арганізаваны відэалекторый па біяграфічных старонках і творчасці Яўгеніі Янішчыц.

Падрыхтавала Еўтуховіч В.М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры