Экскурсія ў ,,Народны літаратурны музей Я.Янішчыц”

18.11.2023

   18 лістапада вучні 8-11 класаў наведалі ,,Народны літаратурны музей Я.Янішчыц” на базе ДУА ,,Парэцкая базавая школа” Пінскага раёна, дзе сабраны асабістыя рэчы і шмат іншай інфармацыі, звязанай з жыццём і творчасцю паэткі. Мінаюць гады, а спадчына “Палескай ластаўкі” ўсё больш прыцягвае аматараў літаратуры, набывае новае гучанне. Кіраўнік музея правяла ўрок-экскурсію і пазнаёміла вучняў з жыццём знакамітай зямлячкі, цікава і змястоўна расказала пра асноўныя матывы творчасці Я.Янішчыц.

       Вучні былі задаволены наведваннем літаратурнага музея.