#ЯКУБКОЛАС”НА РОСТАНЯХ”10КЛАС
10.11.2023У рамках рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, у рамках вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” была арганізавана экскурсія для навучэнцаў 10 класа ў Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы.
Пры ўваходзе ў вестыбюль наведвальнікам кідаецца ў вочы бюст паэта – падарунак музея Я.Коласа г.Мінска.
Першы пакой “Сялянская хата”. У першым пакоі сабраны рэчы сялянскага побыту, якія вяртаюць да жыцця страчаную спадчыну беларусаў. Мы яшчэ раз пазнаёміліся з кухонным посудам, ткацкімі прыладамі, нацыянальным адзеннем, прыладамі працы. Усяго у сялянскай хатцы амаль сто экспанатаў. У двух другіх пакоях расказваецца пра жыццё і працу Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы і далейшы творчы шлях паэта.
Навучэнцы 10 класа з цікавасцю прымалі ўдзел у экскурсіі: актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода Верыч Ж.М. па творчасці Якуба Коласа, прынялі ўдзел у міні-інсцэніроўцы па паэме “Новая зямля”, спявалі “Мой родны кут, як ты мне мілы…”.
Падрыхтавала Еўтуховіч В.М.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры