Дзень здароўя СПАРТЛАНДЫЯ
18.02.2023Заняткі спортам з’яўляюцца адной з частак здаровага ладу жыцця. Спорт і фізкультура дазваляюць заставацца актыўным і мэтанакіраваным чалавекам. Суботнім ранкам вучні пачатковых класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўных эстафетах. Пераможцамі сталі вясёлы настрой, сяброўства, дзіцячыя ўсмешкі.
Класны кіраўнік 2 класа Балук І.К.