АПЕРАЦЫЯ “КАРМУШКА”

03.12.2022

У нашай школе з 28 лістапада па 3 снежня была праведзена аперацыя “Кармушка” у рамках акцыі “Падтрымаем птушак”. Вучні групы падоўжанага дня вырабілі разам з бацькамі  і педагогамі кармушкі для зімуючых птушак. У халодныя зімовыя дні сініцы, вераб’і і іншыя пярнатыя чакаюць дапамогі ад людзей. Дзеці клапоцяцца пра птушак, вывешваюць кармушкі, падсыпаюць своечасова корм не толькі на прышкольным участку, а таксама і на ўласных падвор’ях. Потым яны назіраюць за  птушкамі, пашыраюць свае веды пра іх знешні выгляд і звычкі.

У дадзенай акцыі школа ўдзельнічае штогод у рамках рэалізацыі праекта “Зялёныя школы”. Мэта: ўцягванне падрастаючага пакалення ў практычную дзейнасць па ахове прыродных багаццяў.

 Выхавацелі групы падоўжанага дня Жушма Н.В., Панкавец І.А.