Завочны экскурс з выкарыстаннем QR-кодаў “Мой родны край”

26.11.2022

QR-коды трывала ўвайшлі ў наша паўсядзённае жыццё. Яны сустракаюцца на архітэктурных помніках, на рэкламных плакатах, на вокладках кніжных навінак, на візітоўках і старонках беларускіх падручнікаў. І таму не выпадкова, што зашыфраваныя ў выглядзе кодаў тэксты, загадкі і спасылкі на знешнія рэсурсы выкарыстоўваюцца ў школе пры правядзенні гульняў, святаў, экскурсаў.

Завочны экскурс «Мой родны край» разлічаны на вучняў 8–11 класаў. У экскурсе прынялі ўдзел вучні з розным ўзроўнем здольнасцей, уменняў і навыкаў. Мерапрыемства спрыяла развіццю пазнавальнай актыўнасці і вуснага маўлення, пашырэнню міжпрадметных сувязей (падчас гульні дзеці павінны ўзнавіць веды па гісторыі Беларусі, геаграфіі, беларускай мове і літаратуры), арганізацыі работы ў групах.

Каб паспяхова прыняць удзел у экскурсе, вучні павінны былі ўстанавіць на сваіх мабільных тэлефонах або планшэтах праграму, якая дапамагла расшыфраваць QR-код.

Падчас правядзення мерапрыемства яго ўдзельнікі зрабілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, выканалі разнастайныя заданні.

 Класны куіраўнік 11 класа