ПАЛЕСКІМІ СЦЕЖКАМІ ЯКУБА КОЛАСА

15.11.2022

У рамках рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, у рамках вывучэння вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” і святкавання 140-годдзя Якуба Коласа была арганізавана экскурсія для навучэнцаў 10 класа ў Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы.

        Дзяўчаты пераапрануліся ў беларускае нацыянальнае адзенне. З вялікай цікавасцю прымалі ўдзел у экскурсіі: актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода, спявалі “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, былі акцёрамі міні-інсцэніроўкі ўрыўка з паэмы “Новая зямля”.

        Навучэнцы і настаўнікі даведаліся мала вядомыя факты з біяграфіі Канстанціна Міцкевіча. Панаваў святочны настрой.

Падрыхтавала Еўтуховіч В.М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры