Салдат вайны не выбірае

19.02.2022

У беларусаў свае стаўленне да памяці: кожны чацверты загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, першая Сусветная перакроіла лёсы людзей, а яшчэ тапталі нашу зямлю шведы, немцы. Такая наша гісторыя. І яе не трэба ігнараваць, а патрэбна памятаць, гаварыць, перадаваць пакаленням. Бо пакуль жыве памяць, будзе жыць народ.

         У рамках тыдня ваенна-патрыятычнага выхавання ў суботні дзень,19 лютага, для вучняў 9,11 класаў быў арганізаваны прагляд ваеннай хронікі “Салдат вайны не выбірае”.

 

Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі гістарычнымі фактамі пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане, даведаліся, як мужна і прафесійна выконвалі свой воінскі абавязак нашы салдаты. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі імёны нашых землякоў, якія прайшлі пекла афганскай вайны. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых. Напрыканцы мерапрыемства вучні пазнаёміліся з літаратурай, якая была прадстаўлена на кніжнай выставе “Афган: полымя вайны”, і паглядзелі дакументальны фільм “Афганістан”.

Класны кіраўнік Вячорка Н.М.