КОНКУРС ЧЫТАЧОЎ

15.12.2021

15 снежня ў Купяціцкай школе прайшоў конкурс чытачоў на тэму “Мой родны кут” у 3 класе ў рамках тыдня пачатковых класаў. Удзельнікі конкурсу выразна і эмацыянальна чыталі вершы пра Радзіму. Выступленні вучняў былі незвычайна яркімі, напоўненымі любоўю да роднага краю і яго прыроды. Што значыць для чалавека Радзіма? Што ён лічыць Радзімай? Краіну, у якой нарадзіўся? Дом, у якім жыве? Дрэўца каля роднага парога? На гэтыя і іншыя пытанні дзеці знаходзілі і давалі адказы на працягу ўсяго мерапрыемства. Пераможцы атрымалі ўзнагароды.

 

Класны кіраўнік  Сухаверхая Т.А.