Дзень здароўя і спорту

11.12.2021

          Ва ўмовах сённяшняга жыцця Дзень здароўя ў школе - вельмі важнае і патрэбнае мерапрыемства. Наша экалогія, мода на шкодныя звычкі не спрыяюць падтрыманню добрага здароўя. Мы павінны дапамагчы дзецям зразумець, што яно сапраўды «наш скарб»! Яго трэба берагчы, і тады яно будзе перадавацца ў спадчыну. Здароўе - гэта адзінае, што нельга купіць і прадаць. Дзеці - гэта наша будучыня. Каб яны былі здаровымі, трэба з малых гадоў прывіваць навыкі здаровага ладу жыцця, выхоўваць у іх беражлівыя адносіны да свайго ўласнага здароўя, прывучаць  да спорту.

          11 снежня ў Купяціцкай школе праводзіўся дзень здароўя і спорту для вучняў старэйшых класаў. Дзеці ўдзельнічалі ў эстафетах з рознымі спартыўнымі атрыбутамі: мячы, скакалкі, абручы і г.д. Усе конкурсы суправаджаліся вясёлым настроем. Дзеці былі задаволены.

 

                                                          Класныя кіраўнікі Закіркіна Н.Л,Вячорка Н.М.