Гульня “Свята Буквара”

29.05.2021

27 мая вучні 1 класа Купяціцкай школы прынялі ўдзел у гульні “Свята Буквара” – самы доўгачаканы дзень для першакласнікаў. Мэта гульні – захаваць цікавасць, якая з’явілася ў дзяцей, калі яны навучыліся чытаць.

У гэты дзень малыя развітваліся са сваёй першай кнігай, якая адчыніла ім дзверы ў свет ведаў. Самы старажытны буквар ў свеце святкуе свой юбілей. 400 гадоў таму падручнік пад такой назвай першымі ў свеце надрукавалі беларусы. Да нашых дзён захавалася ў свеце 2 старадаўніх чытанкі. Адна ў Лондане, другая ў Капенгагене, у Каралеўскай бібліятэцы. У Нацыянальнай бібліятэцы РБ ёсць толькі лічбавая копія.

Свята “Развітанне з букваром” – вельмі вялікая падзея ў жыцці дзяцей, бо яны, нарэшце-то, адолелі адзін з найважнейшых рубяжоў у гэтым жыцці – навучыліся чытаць. Гэты шлях быў вельмі доўгі для нецярплівых малых, і кожны прайшоў яго па-свойму. Хтосьці пачаў чытаць яшчэ да школы, па вечарах разам з мамай і татам, а хтосьці ўпершыню адкрыў кнігу, седзячы за партай у школе. Але, так ці інакш, для кожнага дзіцяці канчатак вывучэння Буквара – асаблівы дзень. Дзеці падвялі вынік працы з першай кнігай у іх школьным жыцця. На гэтым свяце першакласнікі расказвалі вершы пра літары, спявалі вясёлыя песні і прыпеўкі пра школу, адгадвалі загадкі, складалі са складоў словы.

 

Свята атрымалася яркім і незабыўным. Па заканчэнні гульні дзеці паабяцалі ніколі не забываць сваю першую кнігу «Буквар» і чароўныя моманты дзяцінства. Пройдзе трохі часу, і юныя чытачы змогуць самастойна адкрываць новыя таямніцы на забаўляльнай дарозе ведаў і адкрыццяў. Пажадаем ім поспеху на гэтым шляху пазнання!

 

Класны кіраўнік:  Багатка Алеся Юр’еўна