КВЭСТ-ГУЛЬНЯ “ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫЯ ЗАБАВЫ”

10.04.2021

10 красавіка вучні 1 класа Купяціцкай школы прынялі ўдзел у квэсце “Інтэлектуальныя забавы”. Падчас правядзення квэста-гульні дзеці праходзілі маршрут, на якім неабходна было выканаць пэўныя заданні: пазнавальныя экалагічныя віктарыны, загадкі, рухомыя гульні і заданні па турызме і арыентаванні. Дзеці задумаліся пра сваё стаўленне да прыроды, папоўнілі веды і згуртавалі каманду. Вясёлы настрой і дружалюбная атмасфера суправаджалі ўсё мерапрыемства.

Класны кіраўнік  Багатка Алеся Юр’еўна