Мова – жывая памяць народа, яго душа, яго каштоўнасць

20.02.2021

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, −

Ты самацветаў яскравая нізка.

   21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Цяпер у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якую ён лічыць роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з сябрамі, знаёмымі, сваякамі. Менавіта яна для яго найпрыгажэйшая, наймілагучнейшая. Менавіта яна ззяе шматлікімі фарбамі, здзіўляе шматгалоссем.

   Гэтай тэме быў прысвечаны бібліятэчны ўрок для вучняў 11 класа. Навучэнцы чыталі цудоўныя паэтычныя радкі пра беларускую мову; перакладалі выслоўі пра родную мову; слухалі беларускія народныя песні; складалі прыказкі; прадстаўлялі буклеты, прысвечаныя пісьменнікам-юбілярам Івану Мележу і Івану Шамякіну. Урок прайшоў  займальна, цікава і пазнавальна.

 

Падрыхтавала Еўтуховіч В.М.