КРАЯЗНАЎЧАЯ СУБОТА

30.01.2021

                                                  Люблю цябе такой, якая ёсць,

                                                  Зямля мая, зямля бацькоў святая ...

                                                  Мае ўсе думы звязаны з табою…

Чарговая студзеньская  субота (30 студзеня) ў нашай школе прайшла ў краязнаўчым накірунку.

Мала знойдзецца ў Беларусі куткоў, якія змаглі б спаборнічаць з нашым Пінскам,  Піншчынай, ды і навокул з Брэстчынай. Кожная з эпох упісвала сваю старонку ў іх слаўную гісторыю, пакінула  след на яго абліччы.

Зямля мая,ты для мяне - як дзіва,

Як першы дотык любае рукі,

Як у спякоту млосную ільдзінка,

Як на кашулі белай васількі.

Мне б толькі быць з табой - ну, хоць бы верасам,

Расінкай,ты пражывеш і без мяне, я ведаю,

А мне ніколі без цябе не жыць…

Пад дэвізам “Мой родны край-мая гісторыя жывая” прайшла вандроўка ў 5-7 класах. У ходзе вандроўкі дзеці ўспомнілі гісторыю ўзнікнення вобласці, раёна, вёскі Купяцічы, дарагія і любыя сэрцу мясціны роднага краю, назвы ваколіц. Прагледзелі і абмеркавалі відэафільм “Мая вёска”, кадры якога напомнілі яшчэ раз пра ўзнікненне і развіццё роднай вёсачкі.

Вучням 9 класа была прапанавана гадзіна- пошук “Імя ў летапісе краю”.  З мэтай  пашырыць веды навучэнцаў аб знакамітых людзях Брэстчыны, выхаваць пачуццё гонару за іх дасягненні і прыналежнасць да роднага краю.

Быць Беларусам —

Гэта значыць

Свайго ні гуку не забыць,

Усё чужое перайначыць,

Каб Беларусі вечнай быць!

Дзеці даведаліся шмат цікавага і падзяліліся ўражаннямі аб славутасцях, аб тых месцах,дзе яны пабывалі, і аб тым, што хацелася б яшчэ ўбачыць.

 

 

 

 

 

                                                  Амяльковіч Аляксей і Віднічак Кацярына,

                                                  навучэнцы 10 класа