Тыдзень пачатковых класаў

21.12.2020

          З 14.12. па 19.12.2020 г. у ДУА “Купяціцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна праводзіўся тыдзень пачатковых класаў. На пачатку правядзення тыдня была пастаўлена наступная мэта:

 - павышэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння вучэбных дысцыплін.

Задачы тыдня пачатковых класаў:

- развіццё пазнаваўчай актыўнасць навучэнцаў;

- садзейнічанне павышэнню адукацыйнага ўзроўню;

- ажыццяўленне міжпрадметных сувязей;

- фарміраванне станоўчай матывацыі да навучання;

- далучэнне ўсіх пачаткоўцаў да працэсу навучання і выхавання праз займальныя формы правядзення заняткаў і мерапрыемств.

          14.12 –Адкрыццё тыдня пачатковых класаў (гутарка-абмеркаванне).

                        Дзень выяўленчага мастацтва.

 “Вясёлыя мастакі” (конкурс малюнкаў) 3кл. Калянчук Л.Я.

У гэты ж дзень быў праведзены конкурс малюнкаў у 3 класе “Вясёлыя мастакі”, які падрыхтавала і правяла настаўніца пачатковых класаў Калянчук Л.Я. Дзеці адгадвалі загадкі пра віды мастацтва, прылады для рысавання і мастацкай творчасці. Асабліва зацікавіў вучняў конкурс “Фантазія”, дзе вучням было прапанавана за 5 хвілін нарысаваць як мага больш прадметаў, выкарыстоўваючы за аснову круг. Выніковым конкурсам стаў конкурс малюнкаў на тэму “Зімовыя забавы”.

15.12 –Дзень рускай мовы.

“ Давайце бліжэй пазнаёмімся і слова патрэбнае знойдзем” (кніжныя пасядзелкі) 1 кл. Малочка Л.А.

“У свеце слоў” (гульня вандроўка) 2 кл. Сухаверхая Т.А.

“Адкрый для сябе слова” (лінгвістычнае кафэ) 3 кл. Калянчук Л.Я.

“Я ведаю! Правяраю сябе па Ожэгаву” (лінгвістычны рынг) 4 кл. Балук І.К.

          У гэты дзень пачаткоўцы знаёміліся з рознымі відамі слоўнікаў, дазнаваліся аб іх прызначэнні, аўтарах,  знаёміліся з правіламі работы са слоўнікамі.

          У кожным класе для вучняў праводзіліся розныя конкурсы, дзе патрэбна было адгадаць словы, скласці словы з рассыпаных літар; лінгвістычныя гульні “Правільны выбар”, “Правер і выпраў”, “Ланцужок слоў” і г.д. Вялікую цікавасць выклікалі загадкі са слоўнікамі, дзе патрэбна было знайсці слова па яго значэнні. Дзеці з задавальненнем адказвалі на ўсе пытанні, выконвалі заданні і дапамагалі адзін аднаму, былі актыўнымі, уважлівымі, зацікаўленымі.

16.12. Дзень прадмета “Чалавек і свет”

“Мая Беларусь” (гульня-віктарына) 4 кл. Балук І.К.

          Трэці дзень тыдня пачаўся з віктарыны пра нашу Радзіму – Беларусь. На мерапрыемстве, якое падрыхтавала настаўніца пачатковых класаў Балук І.К.  вучні паказалі свае веды па прадмету “Чалавекі свет”. Дзеці ўспомнілі легенды і паданні пра назву нашай краіны, падарожнічалі па фізічнай карце Рэспублікі Беларусь, называлі прыродныя  багацці нашай зямлі.

 

          17.12.  Дзень беларускай мовы.

“Знаўцы беларускай мовы” (турнір) 2 кл. Сухаверхая Т.А.

          Чацвёрты дзень тыдея быў прысвечаны роднай мове. Настаўніца пачатковых класаў Сухаверхая Т.А. правяла турнір “Знаўцы беларускай мовы”, які садзейнічаў папулярызацыі беларускай мовы, развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў, іх творчага мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу.

 

18.12. Дзень працоўнага навучання.

“У краіне рамясла” ( творчыя майстэрні)1 кл. Малочка Л.А.

          Развіццю творчых здольнасцей вучняў быў прысвечаны пяты дзень тыдня. Творчыя майстэрні для пачаткоўцаў адкрыла настаўніца пачатковых класаў Малочка Л.А. Атмасферу навагоднягя свята стваралі юныя майстры сваімі цудоўнымі вырабамі.

          19.12. Закрыццё тыдня пачатковых класаў ( падвядзенне вынікаў) 1-4 кл. Настаўнікі пачатковых класаў.

У шосты дзень тыдня прайшло урачыстае закрыццё тыдня пачатковых класаў. Былі падведзены вынікі, уручаны граматы і прызы. Вучні з радасцю і захапленнем успаміналі ўсё тое, аб чым даведаліся падчас правядзення тыдня пачатковых класаў, дзяліліся сваімі ўражаннямі.

Мэты і задачы, пастаўленыя на пачатак правядзення тыдня пачатковых класаў былі дасягнуты.

Настаўнікі пачатковых класаў