Вынікі навукова-даследчай дзейнасці

16.11.2020

06.11.2020г. на базе Ставокскай сярэдняй школы прайшла XVІ раённая канферэнцыя (конкурс даследчых работ) навучэнцаў «Першыя крокі ў навуку», у якой прынялі ўдзел 4 навучэнцы нашай школы. Гэта 16% ад агульнай колькасці вучняў 8-11 класаў.

У адпаведнасці з рашэннем журы ўзнагароджаны дыпломамі:

- дыпломам 1 ступені ў секцыі «Хімія і экалогія» узнагароджаны вучань 11 класа Старкоў Аляксандр за даследчую працу «Определение содержания различных ионов в почве на школьном учебно-опытном участке» (Навуковы кіраўнік Лявошка Наталля Леанідаўна);

- дыпломам 1 ступені ў секцыі «Біялогія і экалогія» узнагароджаны вучань 9 класа Кірылка Аляксандр за даследчую працу «Как вырастить цветок-химеру? или Цветик-семицветик существует!» (Навуковы кіраўнік Пятых Вікторыя Уладзіміраўна);

- дыпломам 3 ступені ў секцыі «Англійская мова» узнагароджана вучаніца 8 класа Кравец Злата за даследчую працу “Talking clothes” (навуковы кіраўнік Закіркіна Наталля Леанідаўна).

Выніковасць удзелу каманды школы 75%.

Акрамя таго, уладальнікам першых месцаў трэба будзе абараняць гонар раёна на адборачным абласным этапе.

Пажадаем навучэнцам поспеху!

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

  В.У.Пятых