НА ПІЯНЕРСКІМ ФРЫГАЦЕ Ў 3D ФАРМАЦЕ

12.09.2020

У суботу, 12 верасня, вучні чацвёртага класа, Пілевіч Цімур і Туча Марына, прынялі ўдзел у раённым свяце “На піянерскім фрыгаце ў 3D фармаце”. Ва ўрачыстых абставінах лепшыя вучні раёна былі прыняты  ў піянеры. Святочнаму настрою садзейнічалі песні, танцы, спартыўныя эстафеты, наведванне музея. Віншуем вас са святам, піянеры!

Падрыхтавала Балук І.К.