Дзень роднай мовы

21.02.2020

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі, −

Ты самацветаў яскравая нізка.

   Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі сёння, 21 лютага, у нашай школе. Навучэнцы 3-11 класаў разам з настаўнікамі прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай гэтай даце. Пад мелодыі беларускіх кампазітараў вучні дэкламавалі вершы на беларускай мове, складалі з літар назву свята, чыталі запаведзі пра мову. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры вучні ўдзельнічалі ў акцыі “Пажаданне роднай мове”. Дзень роднай мовы прайшоў урачыста і святочна.

Падрыхтавала Еўтуховіч В.М.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры