Экскурсія ў Нацыянальны парк Белавежская пушча

26.12.2019

22 снежня вучні пачатковых класаў Купяціцкай школы сустрэліся з навагоднімі цудамі ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Разнастайнгасць персанажаў, насычанасць навагодняй праграмы прыемна ўразілі дзяцей. Іх парадавалі вясёлыя атракцыёны, паднялі настрой і гарачыя бліны.

Свой след пакінула і наведванне вальераў са звярамі: зубрамі, мядзведзямі, ваўкамі, аленямі, ласямі, лісамі і інш.

Правялі: Балук І.К., Калянчук Л.Я., Малочка Т.А., Сухаверхая Т.А.