Тыдзень пачатковых класаў

19.12.2019

З 16.12. па 20.12.2019 г. у ДУА “Купяціцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна праводзіўся тыдзень пачатковых класаў.  На  працягу правядзення тыдня пачатковых класаў былі арганізаваны тэматычныя дні.

16.12. – Дзень роднай мовы. Было праведзена адкрыццё тыдня пачатковых класаў, правялаяся лінейка, прысвечаная адкрыццю тыдня пачатковых класаў. Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве інтэлектуальны рынг “Вытокі роднай мовы”, які правяла настаўнік Малочка Л.А.  Дзеці з задавальненнем адказвалі на ўсе пастаўленныя пытанні і спраўляліся з усімі заданнямі, прапанаванымі настаўнікам.

17.12. –  Дзень матэматыкі. У другі дзень тыдня пачатковых класаў настаўнік Сухаверхая Т.А. правяла конкурс ”Як мы лічым” і матэматычную эстафету “Загадкі матэматыкі”.  Падчас правядзення конкурсаў вучні былі вельмі актыўныя, яны з задавальненнем слухалі, разважалі і адгадвалі заданні.

18.12. – Дзень рускай мовы.  Трэці дзень тыдня пачатковых класаў  пачаўся з прэзентацыі “Усе правілы рускай мовы”, дзе вучні яшчэ раз успомнілі правілы рускай мовы. Амаль што ўсе вучні прынялі ўдзел у дадзеным конкурсе, што спрыяла развіццю памяці дзяцей.  Далей настаўнікам Калянчук Л.Я. быў праведзены конкурс “Граматычны бой”.

19.12. – Дзень літаратурнага чытання. Настаўнік Балук І.К. правяла літаратурную віктарыну “В гостях у сазки”. Дадзеная віктарына ўразіла вучняў,  яны даведаліся шмат новага, што спрыяла развіццю жадання дзяцей да чытання. 

20.12. - Дзень спорту. Выхавацелі ГПД  правялі  спартыўнае свята “Я здароўе зберагу, сам сабе дапамагу”, якое прайшло цікава, насычана конкурсамі і гульнямі. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел ва конкурсах  дадзенага спартыўнага свята.

У канцы дня былі падведзены вынікі ўсяго тыдня, абагульнены веды вучняў. З захапленнем вучні ўспаміналі ўсё тое, аб чым даведаліся падчас правядзення тыдня пачатковых класаў. 

Настаўнікі пачатковых класаў