ЗАСЦЕРАГЧЫ АД НАСТУПСТВАЎ

23.11.2019

З мэтай замацавання і пашырэння ведаў вучняў пра шкоднае ўздзеянне курэння на арганізм чалавека, развіцця ўмення ўсвядомлена прымаць рашэнне і рабіць выбар у розных жыццёвых сітуацыях, якія прыводзяць да ўзнікнення шкодных звычак, 23 лістапада ў нашай школе прайшло мерапрыемства “Засцерагчы ад наступстваў”. Дзеці паўдзельнічалі ў псіхалагічным трэнінгу, выканалі заданне “Кола шкодных звычак”, разыгралі сцэнку “Сумленне і спакуса”, праглядзелі антынаркатычны відэаролік і фільм, прысвечаны здароваму ладу жыцця.

Класны кіраўнік 9 класа Вячорка Н.М.