БАЦЬКОЎСКІ СХОД

16.11.2019

15 лістапада ў актавай зале ўстановы адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход.

На сходзе былі падведзены вынікі вучэбных дасягненняў за 1 чвэрць, абмеркаваны шляхі дальнейшай сумеснай работы школы і сям’і.

Праведзена асветніцкая гутарка з бацькамі па пытаннях карысці рухальнай актыўнасці ў паўсядзенным жыцці.

Акрамя таго, законным прадстаўнікам навучэнцаў былі дадзены рэкамендацыі па ўмацаванні псіхалагічнага здароўя падлеткаў і па распазнаванню маркераў суіцыдальнай рызыкі.

Дырэктар школы А.У. Двараніновіч адказаў на пастаўленыя пытанні і падзякаваў бацькоўскую грамадскасць за сумесную працу ў накірунку адукацыі і выхавання дзяцей. Класныя кіраўнікі запрасілі бацькоў на класныя сходы.

Напрыканцы агульнашкольнага сходу перад бацькамі выступілі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В.М. Капаевіч