АГУЛЬНАШКОЛЬНЫ СХОД ПРАДСТАЎНІКОЎ БАЦЬКОЎСКАЙ ГРАМАДСКАСЦІ

19.09.2019

18 верасня ў актавай зале нашай школы быў праведзены першы агульнашкольны бацькоўскі сход. На сходзе разглядаліся актуальныя пытанні на пачатак 2019/2020 н.г.:

- Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2019/2020 н.г.;

- Профільнае навучанне ў школе;

- Асноўныя накірункі выхаваўчай работы на 2019/2020 навучальны год.Умовы для арганізацыі вольнага часу вучняў;

- Расходаванне пазабюджэтных сродкаў;

- Выбары актыву бацькоўскай грамадскасці.

Дырэктар школы А.У. Двараніновіч адказаў на пытанні, якія бацькі задалі напрыканцы сходу і падзякаваў бацькоўскую грамадскасць за папащненне апякунскага рахунку, сумесную працу ў накірунку адукацыі і выхавання дзяцей.

Пасля заканчэння агульнашкольнага сходу, класныя кіраўнікі запрасілі бацькоў (законных прадстаўнікоў) на класныя сходы.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце В.М Капаевіч