Здравствуй, мир!

19.1.2013

19 студзеня 2013 года праходзіў абласны занальны адборачны тур 2 рэспубліканскага  агляду-конкурса дзіцячай творчасці "Здравствуй, мир!". Удзельнікамі  конкурса была і  вучаніца 6 класа нашай школы Кірылка Дзіана, якая выступіла ў намінацыі "мастацкае слова" з чытаннем байкі Уладзіміра Корбана "Казёл і муха". Журы адзначыла ўменні Дзіаны перадаваць яркасць рысаў характару сцэнічнага персанажа, звярнулі ўвагу на добра пастаўлены голас, каларытны касцюм і ўменне трымацца ўпэўнена на сцэне, з добрымі артыстычнымі задаткамі.

Поспехаў табе, Дзіана! Так трымаць!