Мяч над сеткай.

24.1.2014

      22- 23 студзеня 2014 года на базе ДУА “Купяціцкая сярэдняя школа” Пінскага раёна адбыўся фінал раённых спаборніцтваў па валейболе (дзяўчаты) сярод сярэдніх школ. У першы дзень былі прадстаўлены каманды першай групы школ. Першае месца заняла каманда Пінкавіцкай СШ.
     У другі дзень, 23 студзеня адбылася сустрэча каманд другой групы школ. У фінале сустрэліся: Бярозавічы, Калауравічы, Лышча і Купяцічы. Дзяўчаты паказалі прыгожую гульню і высокі ўзровень падрыхтаванасці. У барацьбе за І-е і ІІ-е месца сустрэліся каманды Купяціцкай СШ і Калауравіцкай СШ. Перамога была на баку дзяўчат з Купяціцкай школы. Мы сардэчна віншуем нашу каманду і кіраўніка фізічнага выхавання А.У.Пілаўца. Жадаем моцнага здароўя і поспехаў на спартыўнай ніве!!!