Абаронца Айчыны.

20.2.2014

У рамках дэкады  ваенна-патрыятычных спраў 21 лютага на базе школы  адбылося спартыўнае мнагабор'е "Абаронца Айчыны". 

 У дадзеным спаборніцтве прынялі удзел каманды Купяціцкай, Гарадзішчанскай і Высокаўскай школ. 

У праграме былі спаборніцтвы па сілавых відах спорту, армрэстлінгу і міні футболе. Ва ўпартай барацьбе камандную перамогу атрымала каманда Высокаўскай сярэдняй школы, якая была узнагароджана пераходзячым кубкам.

Толькі ў дадатковы час вызначыўся пераможца ў спаборніцтвах па міні футболе. Залаты гол і перамогу ў спаборніцтве атрымала каманда юнакоў Купяціцкай школы.