Знаёмімся з будучымі першакласнікамі!

1.4.2014

     Згодна з планам узаемадзеяння школы з ДУА "Купяціцкі яслі-сад" Пінскага раёна па забеспячэнню пераемнасці адукацыйнага працэсу  01 кастрычніка 2014 года была праведзена экскурсія для дзяцей старэйшай групы.

    Дашкольнікі наведалі школьную бібліятэку і спартыўную залу. Бібліятэкар школы, Вольга Феадосьеўна Якоўчык, пазнаёміла маленькіх гасцей з кніжнымі палічкамі, найбольш цікавымі для іх узросту кнігамі і часопісамі, расказала пра магчымасці чытальнай залы.

     Настаўнік фізічнай культуры, Анатолій Уладзіміравіч Пілавец, пазнаёміў дашкалят з тэніснай залай і снарадным пакоем.

     Напрыканцы экскурсіі дырэктар школы, Алег Уладзіміравіч Двараніновіч, запрасіў будучых навучэнцаў наведаць сённяшніх першакласнікаў.

     Хлопчыкі і дзяўчынкі пакідалі школу з вялікім уражаннем ад убачанага.