Ветэран жыве побач

8.5.2014

Пяты раз, і шосты, і сто пяты
Мы будзем славіць майскі дзень, калі
Апавясціўшы свет увесь пра свята,
Па-над Берлінам нашыя гарматы
Апошнім залпам грозна прагулі.

 

   Дзень Перамогі. У гэтым свяце ўвасоблены яскравы подзвіг савецкага народа ў  барацьбе  з фашысцкімі захопнікамі і гонар цяперашняга пакалення над тым, што менавіта нашы прадзеды, дзяды, бацькі здолелі даць дастойны адпор карычневай навале. Гераізм і самаахвярнасць нашых людзей былі без перабольшвання масавымі, бо яны ваявалі за свабоду і незалежнасць сваёй Айчыны і права на жыццё. На жаль, рады ветэранаў радзеюць. Усё менш і менш застаецца тых, хто можа расказаць сённяшняму маладому пакаленню пра свой шлях да Вялікай Перамогі.

   У нашай школе мерапрыемствы па святкаванню Дня Перамогі пачаліся  8 мая з акцыі “Ветэран жыве побач” у ходзе якой навучэнцы школы віншавалі ветэранаў і сем’і загінуўшых у вайне са святам.

   А 14 гадзіне абыўся ўрачысты мітынг каля помніка “Ахвярам фашызма в. Купяцічы”. Дырэктар школы Алег Уладзіміравіч Двараніновіч падкрэсліў, нам, цяперашняму пакаленню, важна помніць пра тых, хто ахвяраваў дзеля нас самым каштоўным – уласным жыццём.

   Пад алдік метранома ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання. Навучэнцы школы падрыхтавлі тэатралізаванае прадстаўленне ў форме вахты памяці “Яны хацелі жыць”, затым каля помніка  былі ўскладзены вянок і кветкі.