Урачысты мітынг.

9.5.2014

   9 мая 2014 года навучэнцы і настаўнікі  нашай школы прымалі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў вёсцы Вулька Гарадзішчанская. Мітынг традыцыйна праходзіў каля брацкай магілы і быў прысвечаны 69-годдзю вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Старшыня Гарадзішчанскага сельскага савета Мікалай Адамавіч Бойба павіншаваў землякоў са святам Вялікай Перамогі і выказаў падзяку ветэранам за магчымасць жыць. А маладому пакаленню быў дадзены наказ зберагчы мір і не дапусціць  паўтарэння  такой страшнай катастрофы.