Многа слаўненькіх куточкаў ёсць у нашым краі…

3.11.2014

Многа слаўненькіх куточкаў ёсць у нашым краі…

Якуб Колас… Знакаміты сын Беларускай зямлі. Чалавек, які гарэў душою за свой народ, які любіў яго,і падтрымліваў. Чалавек, які заўжды казаў праўду і быў гатовы пакутаваць за свой народ.

Якуб Колас пакінуў нам, сваім нашчадкам, добры прыклад жыцця чалавека на зямлі, паказаў прыклад мужнасці, паказаў, як патрэбна любіць свой край, сваю Радзіму.

Менавіта пагэтаму была здейснена экскурсія ў музей Якуба Коласа ў вёску Пінкавічы, дзе дзеці маглі самі пабачыць жыццё ў той час, калі у хаце яшчэ была печ, якая займала амаль палову хаты, калі людзі хадзілі ў лапцях, калі ячшэ не было паравых прасаў, а былі чыгунныя прасы. Дзеці змаглі даведацца аб гэтым  не толькі з вуснаў настаўніка, але і самі ўсё пабычь і нават патрогаць незнаёмыя ім прадметы.

Вобразы мілыя роднага краю,

          Смутак і радасьць мая!