Мнагабор’е “Абаронца Айчыны”.

2.3.2015

Мнагабор’е “Абаронца Айчыны”

   У суботу 28 лютага адбылася школьная спартакіяда па мнагабор’ю “Абаронца Айчыны” сярод хлопчыкаў 5-11 класаў. Праграма ўключала наступныя віды спаборніцтваў:

o   падцягванне на перакладзіне,

o   падыманне тулава за 30 с.,

o   скачкі цераз кароткую скакалку за 30 с.,

o   штрафныя кідкі ў кальцо

   З рэзультатам у 206 балаў пераможцам стаў вучань 6 класа Мініч Уладзіслаў

   ІІ месца (200 балаў) заняў вучань 7 класа Цяльпук Аляксей, ІІІ месца (195 балаў) заняў Талкачоў Дзмітрый вучань 8 класа. У агульнакамандным заліку па класам  І месца заняла каманда 6 класа.

 

Віншем пераможцаў!!!