Гэтая цікавая субота!!!

19.12.2015

Тэма дня “Закон і парадак”.

Былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

1-4 класы – кіналекторый “Закон аб правах дзіцяці” (Балук І.К.) навучэнцы у творчай атмасферы пазнаёміліся з асноўнымі правамі дзіцяці, дакументамі ,якія абараняюцьіх  інтарэсы і правы, не забылі і пра свае абавязкі. Навучэнцам была паказана серыя мультфільмаў “Азбука правоў дзіцяці”.

5-7 класы – дыспут “Я хачу і я магу” (Шпакоўская Р.У.) Вучні працавалі у камандах. Настаўнікам былі прапанаваны для абмеркавання цікавыя і праблемныя пытанні па дадзенай тэматыцы.

8-10 класы – круглы стол “Правапарушэнні непаўналетніх: чым прычына” (Кандзярэшка С.І.). Мэта мерапрыемства: стварыць умовы для фарміравання пачуцця адказнасці за свае ўчынкі. У ходзе мерапрыемства была праведзена віктрарына, а вынікам работы стаў калаж.