Сцежкамі роднага краю.

18.01.2016

   Пачатак зімовых школьных канікул быў пазначаны шэрагам турысцка-краязнаўчых мерапрыемстваў, якіх на базе Аснежыцкай  сярэдняй школы адбылося адразу два: раённае зімовае пяршынства па тэхніцы турызму сярод мацнейшых каманд і раённы конкурс юных экскурсаводаў "Сцежкамі роднага краю" ( у рамках Дэльфійскіх гульняў).

    У конкурсе экскурсаводаў прынялі ўдзел 12 краязнаўчых гурткоў. Асноўная мэта конкурсу - духоўнае ўзбагачэнне навучэнцаў праз далучэнне да матэрыяльнага і духоўнага скарба сваіх землякоў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці.

   Пераможцамі раённага конкурсу юных экскурсаводаў сталі краязнаўцы з Плешчыцкай СШ (педагог дадатковай адукацыі З.Д. Дубінецкая), другое месца ў вучняў Купяціцкай СШ (педагог дадатковай адукацыі Р. У. Шпакоўская), трэцяе - у Валішчанскай СШ.    У завяршэнні конкурснай праграмы прагучалі словы:

" Не забывайце пра сваё мінулае, бо без мінулага няма будучага...".