Інтэлектуальны марафон.

30.01.2016

   30 студзеня  сярод навучэнцаў пачатковых класаў была праведзена інтэлектуальная гульня "Аўкцыён народнай мудрасці". Мэтай дадзенага мерапрыемства было развіццё цікавасці да гісторыі і літаратуры. Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у прапанаваных конкурсах. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі адзначаны граматамі і дыпломамі.

   Вучні 5 - 10 класаў былі ўдзельнікамі  гульні "Разумнікі і разумніцы". Вядучыя прапаноўвалі ўдзельнікам цікавыя пытанні пра беларускую мову, беларускае адзенне, рэкі, азёры, жывёльны і раслінны свет нашай краіны. Пераможцы былі адзначаны салодкімі падарункамі.