"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі!"

20.02.2016

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэты дзень быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30 сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

         Свята  роднай мовы адзначылі 20 лютага на базе музея Я.Коласа в.Пінкавічы. Навучэнцам 3-7 класаў была прапанавана экскурсія. Метадыст Яна Вячаславаўна Семыкіна сустрэла нас у вестыбюлі музея, звярнула ўвагу дзяцей на бюст Я.Коласа, узнавіла веды дзяцей пра жыццёвы і творчым шлях  паэта, паказала фотаздымак будынка былой Пінкавіцкай школы, дзе працаваў настаўнікам Канстанцін Міхалавіч Міцкевіч. 

 Дзеці яшчэ раз дакрануліся да творчасці славутага беларускага песняра, менавіта з яго дзейнасцю на Піншчыне. Хлопчыкі і дзяўчынкі спрабавалі пісаць чарніламі і пяром, як пісалі школьнік  больш стагоддзя назад. Экскурсія была цікавай і пазнавальнай.

 

Пакуль жыве, красуе мова, –

Датуль народ расце і сам.

Яна – яго першааснова,

Яна – заўжды яго абнова,

Яго душа, яго краса.

Я. Кохан