Мы гасцям заўсёды рады…

24.03.2016

    24 сакавіка на базе школы адбыўся раённы семінар  кіраўнікоў школьных метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў. Тэма “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у арганізацыі  сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай рабоцы”.  Была праведзена экскурсія па школе у ходзе якой калегі пазнаёміліся як арганізавана работа школы і педагогаў на канікулах. Мы завіталі ў школьны лагер “Усмешка”, са звонкай песняй сустракаў гурток “Купалінка”, у спартыўнай зале адбываліся спаборніцтвы па стрыт-боле.

    Асноўная частка – гэта вопыт класных кіраўнікоў па выкарыстанні  інфармацыйных тэхналогій у сваёй дзейнасці. Сваімі дасягненнямі дзяліліся педагогі шолы: Вячорка Н.М., кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў, Шпакоўская Р.У., класны кіраўнік 7 класа (экскурсійная і краязнаўчая работа), Еўтуховіч В.М., класны кіраўнік 6 класа (экалагічнае выхаванне), Кандзярэшка С.І., класны кіраўнік 10 класа. Святлана Іванаўна раскрыла ўсе сакрэты дзейнасці школьнага сайта. Суправаджалася выступленне педагогаў відэаролікамі, прэзентацыямі, онлайн-падарожжам па сайту.  Фінальным акордам стала агульнашкольнае мерапрыемства “Каб помнілі” і рэфлексія “Салодкі мікс” у выкананні педагога-псіхолага А.В.Сечко.

     Вялікі дзякуй за творчую і пленную працу педагогам і навучэнцам! Да новых сустрэч!

 

Намеснік дырэктра па выхаваўчай рабоце М.Л.Нарывончык