Субота прававой граматнасці

09.04.2016

   У суботу 9 красавіка з вучнямі 1-4 класаў было праведзена мерапрыемства  "Мае правы і абавязкі ў сям'і". У ходзе мерапрыемства  ўсе вучні зразумелі, чым адрозніваюцца паняцці "правы" і "абавязкі", а таксама прыйшлі да высновы, што ўсе яны ўзаемазвязаны паміж сабой.

   Вучні 5-10 класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзіцячым прававым сайце. У час падарожжа дзеці былі падзелены на чатыры каманды. Кожнай камандзе неабходна было на працягу 25 хвілін набраць як мага больш балаў і пасябраваць  з большай колькасцю дзяцей.

   У выніку І  месца - 42 балы і 6 сяброў атрымалі Дзенісовіч Кацярына (6 клас), Віднічак Кацярына (5 клас), Віднічак Арына ( 5 клас).

   Другое месца - 33 балы і 7 сяброў, атрымалі вучні 7 класа: Свярэпа Ілья, Курбатаў Максім, Фядзечка Кірыл, Мініч Уладзіслаў.

   Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.