"Святло настаўніцкіх вачэй няхай Вам свеціць найярчэй"

03.10.2016

Стаяць ля маладых гадоў,

Ля чалавечага дзяцінства —

Вялікі гонар, светлы доўг

Настаўніцтва і мацярынства.

Спачатку ў сэрцах прабудзі

Цягу і смагу да асветы,

Пасля — задуманых вядзі

Аж да крыніцы чыстай, светлай.

На ростані шляхоў-дарог,

Абвеяных паходным пылам,

Народ навекі нам збярог

Крыніцу мудрасці і сілы.

Ты чэрпаць навучы з глыбінь

Жывучую ваду рукою,

Каб наш народ і край любіць,

Мудрэць і харашэць душою.

                                 Валянцін Таўлай       

 

    Традыцыйна ў кастрычніку ва ўсім свеце настаўнікі адзначаюць сваё прафесійнае свята. У Дзень настаўніка аддаюць даніну павагі педагогам сваёй краіны, якія прыкладаюць шмат намаганняў дзеля адукацыі падрастаючага пакалення, а значыць, і дзеля будучыні.

  Не парушаючы традыцый, 1 кастрычніка  2016 года адбылося сумеснае мерапрыемства калектываў дзіцячага сада і школы. Навучэнцы школы, выхаванцы дзіцячага сада віншавалі сваіх педагогаў і ветэранаў педагагічнай  працы: песні, танцы, вершы гучалі ў зале. Са словамі падзякі і віншаванняў да калег звярнуліся дырэктар школы А.У. Двараніновіч і загадчыца дзіцячага сада Т.В.Козіч, старшыні прафсаюзных камітэтаў Л.Я.Калянчук і Т.В.Малашчыцкая. Былі і ўзнагароды. Дыпломам 2 ступені Пінскага раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму адзначаны калектыў школы “За стварэнне аптымальных умоў для развіцця і ўдасканалення адукацыі ў Пінскім раёне”, граматай РАУС Двараніновіч Алег Уладзіміравіч за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці аддзела і аказанні дапамогі ў арганізацыі прафілактыкі ДТП і злачынстваў сярод непаўналетніх, прапаганду дзейнасці міліцыі, ганаровай граматай Пінскага раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму настаўнік фізікі Вайцэховіч Алена Віктараўна.

                                               Са святам, паважаныя калегі!

Няхай наша работа прыносіць толькі радасць і задавальненне!