"Чытаем разам"

22.10.2016

   22 кастрычніка 2016 года ў школе прайшла акцыя "Чытаем разам". У рамках гэтага мерапрыемства вучні 5-10 класаў інсцэніравалі казкі, чыталі вершы, складалі коміксы.

  Класныя кіраўнікі 7 класа Еўтуховіч Вольга Мікалаеўна, і 9 класа Лявошка Наталля Леанідаўна, падрыхтавалі цікавыя конкурсы, літаратурныя віктарыны.

    Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі.

     Сярод вучняў пачатковых  класаў была праведзена віктарына "Па старонкам беларускай  літаратуры". Дзеці прынялі актыўны ўдзел у гульні "Прадоўжыце назвы беларускіх казак", "Пазнайце казку па пачатку". З захапленнем вучні пачатковых класаў адказвалі на пытанні ў разгадванні крыжаванкі па творах беларускай літаратуры. З вялікім энтузіазмам дзеці інсцэніравалі эпізоды любімых беларускіх казак.

   Скончылася віктарына падвядзеннем вынікаў, дзе кожны вучань атрымаў падарункі. Дадзенае мерапрыемства спрыяла развіццю інтарэса да твораў беларускай літаратуры.