АДПАЧЫВАЕМ РАЗАМ!

02.11.2016

Канікулы – гэта час для адпачынку і фізічнага, і маральнага.

   2 лістапада вучні 7 класа са сваім класным кіраўніком Еўтуховіч В.М. Наведалі выставу насякомых у Музеі Беларускага Палесся. Вучняў уразілі разнастайныя матылі і жукі.

   Потым адправіліся ў сямейны цэнтр адпачынку “Леон”. Падсілкаваліся смачнымі стравамі і гулялі ў боўлінг, гутарылі, жартавалі, смяяліся.

Дзень, праведзены з класным кіраўніком, прайшоў добра і вельмі весела.