Мастерская Деда Мороза

10.12.2016

   Ужо з канца лістапада ў школе ідзе падрыхтоўка да навагодніх свят. Настаўнікі і вучні дружна ўзяліся за працу: сапраўднымі карцінамі «размалявалі» вокны, пацешны снегавік ды разнастайныя елачкі  заўсміхаліся ўсім у школьных калідорах, ствараючы святочную атмасферу. І вось ужо ў святочнай  зале зіхаціць агнямі і цацкамі лясная прыгажуня. Доўгачаканае, чароўнае свята ўсіх дзяцей вось-вось пачнецца!