Акцыя “Памяць”

18.03.2017

    Вайна….. Колькі болю, смутку і пакут яна прынесла беларускаму народу, колькі зруйнаваных гарадоў і вёсак яна пакінула.Такі трагічны лёс напаткаў і нашу вёску. Асабліва хочацца звярнуць увагу на тыя выпадкі, якія яшчэ раз пацвярджаюць жорсткасць нямецкай арміі і іх “памочнікаў” ў адносінах да мірных жыхароў.

    З мітынга-рэквіема 18 сакавіка 2017 года прайшла акцыя “Памяць”, якая была прымеркавана да 74 гадавіны растрэла мірных жыхароў вёскі Купяцічы 19 сакавіка 1943 года.  Хвіліна маўчання – знак павагі да тых, хто коштам уласнага жыцця забяспечыў нам мірнае неба над галавой і здзяйсненне мар. 

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце М.Л.Нарывончык