Адзіны бацькоўскі дзень.

24.03.2017

   У пятніцу 24 сакавіка 2017 года адбыўся адзіны бацькоўскі дзень з удзелам супрацоўніка ДАІ В.В.Жыгарэвічам. Тэма: "Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму". В.В.Жыгарэвіч паведаміў пра дарожную сітуацыю ў раёне, прычыны няшчасных здарэнняў з удзелам падлеткаў. Адзначыў ролю бацькоў па выхаванні культуры паводзін на дарозе, і іх адказнасць. Інспектар кампетэнтна адказваў на пытанні бацькоўскай грамадскасці, ім быў прапанаваны цыкл відэафільмаў па дадзенай тэматыцы.

М.Л.Нарывончык, намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце