З глыбіні стагоддзяў

04.09.2017

2 верасня ў рамках шостага школьнага дня быў праведзены круглы стол “З глыбіні стагоддзяў”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел научэнцы 5-8 класаў. У госці да дзяцей зазірнуў дзед Абыдзісвет. Цікава і падрабязна расказаў ён пра гісторыю пісьменства нашай краіны. У хозе вясёлай гульні вучні ўзгадалі гарады, якія прымалі ў сябе Дзень беларускага пісьменства. Узгадваліся вядомыя дзеячы беларускай культуры, значэнне дзейнасці якіх для развіцця беларускага пісьменства і кнігадрукавання цяжка пераацаніць.

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі выказалі адзін аднаму дабразычлівыя пажаданні на беларускай мове.

Класны кіраўнік 5 класа

Вабішчэвіч А.М.