Наведванне музейнага вугалка

23.09.2017

Наведванне музейнага вугалка

У суботу 23 верасня 2017 года вучні пачатковых класаў наведалі музейны вугалок ДУА “Высокаўская сярэдняя школа імя Дняпроўская флатыліі” Пінскага раёна. Экскурсію праводзіў навучэнец 11 класа, які падрабязна пазнаёміў з гераічным мінулым Дняпроўскай флатыліі. Вялікую цікавасць выклікалі экспанаты выставы: мадэлі ваенных караблёў, адзенне маракоў, штурвал, якар, снарады. Шмат цікавага дзеці даведаліся аб ваенных падзеях на тэрыторыі нашага раёна. 

Настаўнікі пачатковых класаў  А.Ю, Багатка, І.К. Балук