Квэст-гульня “Здароўе – у нашых руках”

25.11.2017

25 лістапада ў рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў 5-9 класаў была праведзена квэст-гульня  “Здароўе – у  нашых руках”.  Навучэнцы падзяліліся на 3 рознаўзроставыя каманды: “Адрэналін”(капітан каманды – Дзенісовіч Каця), “Неўгамон” (капітан каманды – Перышч Дзіма), “Тарнада” (капітан каманды – Калеснік Паліна).

Пасля інструктажу каманды атрымалі маршрутныя лісты і карты маршрутаў. На кожнай станцыі, адзначанай на карце, удзельнікаў чакаў цікавы іспыт: на кемлівасць, на веданне правіл ЗЛЖ, на вынослівасць.

Асаблівую актыўнасць падчас гульні праявілі Кашалюк Кіра, Андрукевіч Антон, Сцепановіч Ганна, Багатка Насця (навучэнцы 5 класа), Марэцкая Даша (6 клас), Сверэпа Ліза, Віднічэк Каця, Віднічэк Арына (навучэнцы 7 класа), Старкоў Саша, Кухарэнка Дзіяна (навучэнцы 8 класа), Свірыдовіч Іван, Фядзечка Кірыл (9 клас).

Па выніках гульні абсалютны лідар не вызначыўся. Перамогу падзялілі “Тарнада” і “Адэналін”, набраўшы па 18 балаў і 7 смайл-жэтонаў. Усяго адзін бал аддзяліў каманду “Неўгамон” ад лідараў. На іх рахунку 17 балаў і 7 смайл-жэтонаў.

Мерапрыемства прынесла ўдзельнікам пазітыўныя эмоцыі, станоўчы настрой і яшчэ раз нагадала аб важнасці выканання правіл ЗЛЖ.

 

Класны кіраўнік 5 класа Вабішчэвіч А.М.