РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ

02.12.2017

РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ 

   З 27.12.2017 па 02.12.2017 у школе праводзіўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

    Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Еўтуховіч В.М. і Вячорка Н.М. былі праведзены розныя па форме і зместу мерапрыемствы. Настаўнікі пастараліся ствараць умовы для выхавання пачуцця гонару за нацыянальныя здабыткі беларускай літаратуры, выхавання пачуцця замілаванасці роднай мовай. Мерапрыемствы праводзіліся ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, у актавай зале, у бібліятэцы школы, у Цэнтры традыцыйнай культуры і быта “Спадчына Палесся” в. Мерчыцы. Таксама былі праведзены рухавыя перапынкі для навучэнцаў пачатковых класаў. У мерапрыемствах былі задзейнічаны ў той ці іншай меры ўсе  ўдзельнікі адукацыйна-выхаваўчага працэсу. Удзельнікі мерапрыемстваў былі адзначаны граматамі, атрымоўвалі салодкія падарункі.

 

Падрыхтавалі Еўтуховіч В.М. і Вячорка Н.М.,

настаўнікі беларускай мовы і літаратуры