Тыдзень пачатковых класаў

26.12.2017

З 18 снежня па 22 снежня 2017 года ў нашай школе  праходзіў тыдзень пачатковых класаў.

План правядзення тыдня ўключаў: дзень беларускай мовы, дзень літаратуры, дзень рускай мовы, дзень матэматыкі і дзень мастацтва. У выніку атрымалася свята даўжынёю ў цэлы тыдзень.

У прадметным тыдні актыўны ўдзел прынялі ўсе навучэнцы пачатковых класаў. Гэта было захапляльнае падарожжа па вучэбных навуках.

Праграма правядзення прадметнага тыдня ўключала  розныя метады вучэбнай дзейнасці, удала спалучаліся калектыўныя і індывідуальныя формы работы з апорай на дыферэнцыяцыю. Для актывізацыі разумовай дзейнасці навучэнцаў выкарыстоўваліся арыгінальныя наглядныя дапаможнікі, былі праведзены гульні, КВЗ, конкурсы, віктарыны з прымяненнем ІКТ. Прадметны тыдзень дазволіў навучэнцам раскрыць свой творчы і разумовы патэнцыял.

За гэтыя дні дзеці даведаліся шмат новага, пашырылі свой кругагляд, яшчэ раз пераканаліся, колькі ўсяго цікавага, незвычайнага, значнага ў прадметах, якія яны вывучаюць. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на павышэнне цікавасці вучняў да вучэбнай дзейнасці, да пазнання рэчаіснасці і самога сябе, а таксама выпрацоўцы самадысцыпліны, самаарганізацыі і фарміраванне міжасобасных камунікацый.

Кіраўнік МА пачатковых класаў: Л.А. Малочка.