У ГОСЦІ ДА ЗЮЗІ

04.01.2018

  4 студзеня 2018 года вучні нашай школы апынуліся яшчэ на адным Навагоднім прадстаўленні, якое прапанаваў Цэнтр традыцыйнай культуры і быта “Спадчына Палесся” в. Мерчыцы. На парозе ўстановы нас сустрэў Зюзя, які запрасіў да ўпрыгожанай елкі. Каля навагодняй прыгажуні вучні вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі, танцавалі і гулялі. Пад час прадстаўлення прыходзілі традыцыйныя навагоднія госці: Баба Яга, Лісіца, Дзед Мароз, Снягурачка, клоўн, Лесавік.

 

Падрыхтавала Еўтуховіч В.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры